9 чэрвеня 2026, aўторак, 7:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Gazeta Wyborcza»: Будучага прэм’ер-міністра Польшы могуць не ўпусціць у Беларусь

Лідэр “Грамадзянскай платформы” Дональд Туск будзе першым у гісторыі прэм’ер-міністрам Польшчы, які зьяўляецца непажаданую асобаю ва ўсходніх суседзяў – сьцвярджаецца ў апошнім нумары польскай «Gazeta Wyborcza» у артыкуле «Туск ня ўедзе ў Беларусь».

Польская газэта адзначае, што беларуская прэса пісала пра парлямэнцкія выбары ў Польшчы й зазначала: «Ён неаднойчы займаўся бруднымі прапагандысцкімі акцыямі на тэрыторыі нашай краіны. Умешваўся ва ўнутраныя справы нашай рэспублікі й правакаваў канфлікты на нацыянальнай глебе.» Падсумоўваючы, агенцтва БелТА піша: «Ад такога прэм’ера ня варта чакаць пазытыўных зьменаў у двухбаковых адносінах». Падобныя абвінавачаньні зьявіліся й на старонках афіцыйнай газэты «Советская Белоруссия».

Аднак Дональд Туск, нават калі й захацеў бы паехаць у Менск, ня можа гэтага зрабіць. У Беларусі ён пэрсона нон-грата. У жніўні палітык ехаў у Гародню на сьвяткаваньні Дня Польскага войска. Яго не ўпусьцілі на мяжы, а беларускія памежнікі паставілі яму штапм «Уезд забаронены». «Мы далі ім па мордзе, і слушна» – казаў тады пра Дональда Туска Аляксандар Лукашэнка.

Найбольшыя прэтэнзіі беларускія ўлады маюць да Дональда Туска ў сувязі зь яго візытам у жніўні 2005 году ў Гародню. Лідэр «Грамадзянскай плятформы» ля Польскага дому сустрэўся тады са старшынёй Саюзу палякаў Беларусі Анжалікай Борыс.

“Gazeta Wyborcza” паспрабавала даведацца, ці ў якасьці прэм’ер-міністра Дональд Туск надалей будзе непажаданаю асобаю ў Беларусі. Аказалася, што гэта сакрэтная інфармацыя. Прэс-сакратар беларускага МЗС Марыя Ваньшына адказала, што на тэму сьпісу пэрсонаў нон-грата міністэрства інфармацыі не дае.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках