9 чэрвеня 2026, aўторак, 7:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Насельніцтва купіла валюты ў банкаў амаль на паўмільярда даляраў больш, чым прадало

Насельніцтва Беларусі павялічыла куплю ў банкаў наяўнай валюты ў студзені–верасні 2007 года на 27,6% у параўнанні з аналагічным перыядам 2006 года да эквіваленту 3,725 млрд дал. Пра гэта паведамілі ва ўпраўленні інфармацыі Нацыянальнага банка Беларусі /НББ/.

Пры гэтым прапанова наяўнай валюты з боку насельніцтва склала ў студзені–верасні 3,259 млрд дал., паведамляе ІТАР-ТАСС.

У выніку за дзевяць месяцаў 2007 года насельніцтва купіла ў банкаў наяўнай валюты на 465,98 млн даляраў больш, чым прадало. У студзені–верасні 2006 года купля наяўнай валюты насельніцтвам перавысіла аб'ёмы валюты, якая прадаецца ім, на 584,2 млн даляраў.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках