У Брусэлі паглядзелі «Дзікае паляванне»
- 29.10.2007, 12:52
24 кастрычніка з ініцыятывы «Офіса за дэмакратычную Беларусь» і Hanse-Office ў Брусэлі адбыўся паказ дакументальнага фільма Паўла Шарамета «Дзікае паляванне» пра знікненне ў Беларусі журналіста Змітра Завадскага і лідэраў беларускай апазіцыі.
Пасля дэманстрацыі кінастужкі мела месца дыскусія на тэму гвалтоўных знікненняў былога міністра ўнутраных спраў Беларусі Юрыя Захаранкі, кіраўнікі Цэнтрвыбаркама Віктара Ганчара, яго блізкага сябра прадпрымальніка Анатоля Красоўскага, журналіста Змітра Завадскага. Удзельнікі дыскусіі ўспомнілі і пра памерлага пры нявысветленых абставінах віцэ-спікера Вярхоўнага Савета Беларусі Генадзя Карпенку.
Увазе прысутных на мерапрыемстве была таксама прапанаваная выстава фатаграфій з архіва грамадзянскай ініцыятывы «Мы памятаем», прысвечаная гвалтоўна зніклым беларусам.