9 чэрвеня 2026, aўторак, 7:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пяткевіч лічыць, што народ не можа патрабаваць лепшага жыцця

5

У лісце, які прыйшоў на імя старшыні аргкамітэта Сацыяльнага маршу Валерыя Ухналёва, адзначаецца, што «вырашаць сацыяльныя праблемы неабходна рэальнымі справамі, а не пасродкам арганізацыі дэманстрацый».

Па словах Наталлі Пяткевіч, цяпер «Адміністрацыя прэзідэнта сканцэнтравала ўсе намаганні на падрыхтоўцы збалансаванага, справядлівага, дэбюракратызаванага механізму аказання адраснай сацыяльнай дапамогі».

Сам В.Ухналёў лічыць, што адказ з Адміністрацыі на ліст арганізатараў Сацыяльнага маршу – ужо ёсць пазітыўны вынік правядзення гэтай кампаніі. «Мы, прынамсі, даведаліся, што цяпер у Адміністрацыі думаюць над тым, як нівеляваць наступствы прынятага з іх жа падачы законапраекта па адмене сацыяльных льгот. Але, вядома, мы будзем працягваць гэтую кампанію ціску на ўлады, каб яны ўвесь час адчувалі, што сацыяльная палітыка, якая праводзіцца імі, не задавальняе большасць насельніцтва Беларусі», – сказаў палітык у інтэрв'ю «Белорусскому партизану».

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках