9 чэрвеня 2026, aўторак, 7:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Газпром вызначыўся з цаной на газ для Малдовы – 190 даляраў

Цана на прыродны газ, які пастаўляецца Газпромам у Малдову, у 2008 годзе складзе 190 дал. за 1 тыс. куб. м.

Такія папярэднія разлікі агучыў начальнік упраўлення па працы з краінамі блізкага замежжа дэпартамента маркетынгу, перапрацоўкі газу і вадкіх вуглевадародаў ААТ Газпром Анатоль Падмышальскі.

Не на шмат раней АТ Малдоўгаз і ААТ Газпром падпісалі доўгатэрміновае пагадненне аб пастаўках газу і выпрацавалі формулу прызначэння цаны на газ да 2011 года.

Масква і Кішынёў дамовіліся аб паэтапным выхадзе на ўзровень сярэднееўрапейскай цаны на газ для Малдовы да 2011 года.

Раней Беларусь і Газпром пацвердзілі дасягнутыя ў канцы 2006 года дамоўленасці, паводле якіх цана на расейскі газ складзе ў 2008 годзе 67% ад сярэднееўрапейскага ўзроўню, паведаміў прадстаўнік Мінэнерга Беларусі, не назваўшы дакладную суму.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках