9 чэрвеня 2026, aўторак, 6:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЦВК Расеі адмовіў у рэгістрацыі тром партыям

Сёння старшыня Цэнтрвыбаркама Уладзімір Чураў падвёў вынік важнаму этапу ў думскай перадвыбарнай кампаніі: у нядзелю ЦВК завяршыў рэгістрацыю спісаў палітычных партый на выбары ў Дзярждуму 2 снежня. Да галасавання дапушчаныя 11 з 14 партый, адмоўленае ў праве змагацца за месцы ў Дзярждуме тром партыям.

У выбарчыя бюлетэні будуць уключаныя 11 партый: КПРФ, ЛДПР, «Единая Россия», «Справедливая Россия», СПС, «Яблоко», «Патриоты России», Дэмакратычная партыя Расеі, «Гражданская сила», Аграрная партыя Расеі і Партыя сацыяльнай справядлівасці. «Агульная колькасць зарэгістраваных у федэральных спісах кандыдатаў складае 4684 чалавек па стане на сённяшні поўдзень, – паведаміў старшыня ЦВК. – Гэта азначае, што ў сярэднім за адно месца ў парламенце працягваюць барацьбу больш за 10 кандыдатаў на адно парламенцкае месца».

Тры партыі – «Зялёныя», Партыя міру і адзінства, «Народны саюз» – выбылі з перадвыбарнай гонкі, ім было адмоўленае ў рэгістрацыі, паколькі ЦВК забракаваў больш як 5 працэнтаў подпісаў выбаршчыкаў, прадстаўленых партыямі ў падтрымку спісаў кандыдатаў. Кіраўнік Цэнтрвыбаркама Расеі Уладзімір Чураў пры галасаванні на пасяджэнні камісіі ўстрымаўся, паведамляе Расейская служба радыё «Свобода».

Кіраўнік Цэнтрвыбаркама паведаміў, што ў аўторак будуць пасланыя запрашэнні міжнародным назіральнікам: «Міжнародным назіральнікам будуць пасланыя запрашэнні цягам заўтрашняга дня, адначасова ўсім. Плануецца накіраваць запрашэнні ў наступныя арганізацыі: Парламенцкая Асамблея Рады Еўропы, Парламенцкая Асамблея АБСЕ, Міжпарламенцкая Асамблея СНД, Шанхайская Арганізацыя Супрацоўніцтва, а таксама ў Паўночную раду і Бюро па дэмакратызацыі і правам чалавека АБСЕ – арганізацыі, якія ўваходзяць у структуру АБСЕ. Акрамя таго, плануецца накіраваць запрашэнне нашым партнёрам у выбарчых органах краін, з якімі ў нас наладжанае доўгатэрміновае двухбаковае супрацоўніцтва. Упершыню такія запрашэнні будуць накіраваныя ў выбарчыя камісіі Вялікабрытаніі, выбарчаму органу міністэрства ўнутраных спраў Францыі, выбарчаму органу міністэрства ўнутраных спраў Нямеччыны, Італіі, яшчэ шэрагу краін Еўрапейскага Звязу. Гэтаксама будуць накіраваныя запрашэнні ў цэнтральныя выбарчыя камісіі краін СНД, прадстаўляць Блізкі Усход будзе прапанаванае выбарчаму органу Іарданіі. Агульная колькасць назіральнікаў, якую мы чакаем, знаходзіцца ў межах паміж трыма і чатырма сотнямі. Запрашэнні будуць накіраваныя як Цэнтральнай выбарчай камісіяй у межах яе паўнамоцтваў, так і Дзяржаўнай думай Расейскай Федэрацыі і міністэрствам замежных спраў Расейскай Федэрацыі».

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках