29 сакавiка 2024, Пятніца, 12:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прэзідэнт кампаніі «Microsoft» наведаў радзіму продкаў – Пінск

2
Прэзідэнт кампаніі «Microsoft» наведаў радзіму продкаў – Пінск

Прэзідэнт і генеральны дырэктар кампаніі "Microsoft" Стыў Балмер наведаў Пінск (Берасцейская вобласць) – горад, дзе жылі яго прадзед і дзед па матчынай лініі.

Як распавёў БелаПАН старшыня пінскай габрэйскай суполкі Іосіф Ліберман, які суправаджаў С.Балмера, бізнэсмэн прыехаў у Пінск з сястрой. Гэтую паездку ён наладзіў дзеля сястры – у якасці падарунка да яе 50-годдзя.

Неафіцыйны візіт прэзідэнта "Microsoft" у Беларусь цягнуўся адзін дзень – 25 кастрычніка. Балмер і яго сястра наведалі месцы, звязаныя з габрэйскай гісторыяй Пінска, пабывалі ў Музеі беларускага Палесся, а таксама паглядзелі выставу габрэйскіх мастакоў, якая там дэманструецца. На гарадскіх габрэйскіх могілках мясцовы гісторык паказаў знакамітаму госцю месца, дзе пахаваны яго прадзед. Стыў Балмер з сястрой пабывалі таксама каля будынка пякарні, якая некалі належала яго дзядзьку. Наведаў С.Балмер і пінскую сінагогу, дзе меў размову з рабінам Мошэ Фімай і запаліў свечкі ў памяць аб загінуўшых продках.

Па словах І.Лібермана, госцю падарылі спецыяльную мінору, прывезеную з Ізраіля, з надпісам "У гонар памяці дзядулі Шломы Дворкіна, маці Беатрычэ і 6 мільёнаў габрэяў, загінуўшых у гады Халакосту", а таксама сувеніры, кнігі і карціны пра Пінск і Пінскі раён.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках