Русакевіч: Інтэрнэт-версіі перыядычных выданняў павінны рэгістравацца як СМІ
- 30.10.2007, 11:09
Створаная ў Беларусі міжведамасная рэспубліканская працоўная група па вывучэнні досведу краін СНД і Еўропы ў пытанні прававога рэгулявання дзейнасці інтэрнэт-СМІ ставіць сваёй мэтай падагульніць сусветны досвед. Пра гэта карэспандэнту БелТА паведаміў міністр інфармацыі Беларусі Уладзімір Русакевіч.
У Беларусі няма напрацовак па вырашэнні гэтай праблемы, паведаміў міністр. Сабраўшы матэрыялы, вывучыўшы сусветную практыку, працоўная група ўнясе свае прапановы. У прыватнасці, інтэрнэт-версіі перыядычных выданняў павінны рэгістравацца як сродкі масавай інфармацыі, лічыць Уладзімір Русакевіч.