9 чэрвеня 2026, aўторак, 7:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі 26 ігральных устаноў пазбаўленыя ліцэнзій

У Беларусі за апошнія чатыры гады 26 ігральных устаноў былі пазбаўленыя ліцэнзіі і спынілі сваю дзейнасць, паведамілі БелТА ў Камітэце дзяржаўнага кантролю.

Па словах супрацоўнікаў, падчас комплексных праверак у 99% ігральных устаноў выяўляюцца розныя парушэнні. Яны могуць быць звязаныя як з няплатай падаткаў у дзяржбюджэт, так і наўпрост з фінансава-гаспадарчай дзейнасцю ігральнай установы. Так, напрыклад, апошняя праверка вядомага сталічнага забаўляльнага комплексу "Данькоў-клуб" выявіла больш за 10 парушэнняў.

За парушэнні ў ігральнай сферы адміністрацыйны кодэкс Беларусі прадугледжвае штрафныя санкцыі ў дачыненні юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў да 500 базавых велічынь. А у выпадку працы ігральных устаноў без ліцэнзіі іх ігральнае абсталяванне канфіскуецца.

У Беларусі цяпер працуюць 62 казіно. З кожным годам павялічваецца ў рэспубліцы колькасць ігральных аўтаматаў. Толькі за 9 месяцаў гэтага года іх было ўсталяванае 1,8 тыс., 56% ад гэтага лічбы завезеныя ў Беларусь з Расеі.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках