9 чэрвеня 2026, aўторак, 13:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Каб патрапіць у ВНУ, трэба спытаць дазволу ў выканкаме

Міністэрства адукацыі Беларусі падрыхтавала змены і дапаўненні ў правілы прыёму абітурыентаў у вышэйшыя і сярэднія спецыяльныя навучальныя ўстановы. Гэта было зроблена нягледзячы на тое, што раней дэкларавалася нязменнасць правілаў прыёму на працягу пяці гадоў.

Сярод найбольш спрэчных прапановаў – абмежаваць пералік асобаў на так званыя “прэстыжныя” спецыяльнасці (напрыклад, “Міжнародныя адносіны”, “Міжнароднае права”). Раней паступаць на іх мог любы грамадзянін. Цяпер жа давядзецца прайсці “адсеў” у мясцовых органах улады, якія мусяць даць даведку, што яны рэкамендуюць абітурыента, паведамляе “Еўрарадыё”.

Таксама плануецца ўвядзенне платы за падачу і афармленне дакументаў на тэставанне. Разам з тым будзе адмененае права ВНУ прызначаць свае ўласныя іспыты па тых дысцыплінах, па якіх праводзіцца цэнтралізаванае тэставанне. Прадугледжаны і шэраг іншых дробных зменаў, напрыклад, пераносіць дакументы з адной спецыяльнасці на іншую ў межах аднаго ВНУ змогуць не толькі “бюджэтнікі”, але і “платнікі”.

Праўда, пакуль не вядома, ці пачнуць новыя нормы дзейнічаць ужо з наступнага году.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках