9 чэрвеня 2026, aўторак, 14:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы «перакрыюць» рух транспарту ў Менску

У сувязі з правядзеннем I З'езду навукоўцаў Беларусі ў Менску на некаторых вуліцах будзе закрыты рух транспарту.

Паводле інфармацыі ўпраўлення Дзяржаўтаінспекцыі МУС Беларусі, плануецца закрыць рух усіх відаў транспарту, акрамя грамадскага, па вуліцы Энгельса на ўчастку ад праспекта Незалежнасці да вуліцы Інтэрнацыянальнай: 1 лістапада – з 6.00 да 10.00 і з 17.30 да 21.30; 2 лістапада – з 7.00 да 8.30 і з 16.00 да 18.00. 1 лістапада з 7.00 да 18.00 будзе таксама закрыты рух па вуліцы Акадэмічнай, паведамляе БелаПАН.

Дзяржаўтаінспекцыя прыносіць свае выбачэнні за нязручнасці і рэкамендуе кіроўцам выключыць з свайго маршруту дадзеныя ўчасткі вулічна-дарожнай сеткі.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках