9 чэрвеня 2026, aўторак, 14:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

За 10 крокаў з бел-чырвона-белым сьцягам – штраф

Суд Віцебскага раёну аштрафаваў Зьмітра Якаўлева, якога затрымалі ўчора за ўдзел у акцыі, прысьвечанай Дню памяці продкаў.

Судзьдзя Алена Церахава прысудзіла Зьмітру Якаўлеву шраф на адну базавую велічыню (31 тысяча рублёў) за тое, што ўчора ён прайшоў дзясятак крокаў з разгорнутым бел-чырвон-белым сьцягам, паведамляе “Радыё Свабода”.

Паводле міліцэйскага пратаколу, гэта адбылося на аўтастаянцы каля вёскі Паляі, куды дваццаць пяць жыхароў Віцебску прыехалі, каб ушанаваць памяць ахвяраў сталінізму.

На месцы іхнага расстрэлу паставілі мэмарыяльны крыж, але гэтую падзею міліцыянты не палічылі грамадзкай акцыяй. Яны вырашылі, што пад азначэньне “несанкцыянаваны пікет” больш падыходзіць тое, што ўдзельнікі жалобнай імпрэзы разгарнулі нацыянальныя сьцягі, каб дайсьці да месца масавых расстрэлаў.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках