9 чэрвеня 2026, aўторак, 6:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

За бясплатную адукацыю – прымусовая праца

Сёлета супраць студэнтаў, якія не даехалі па размеркаванні, завялі 65 крымінальных спраў. Сумы не дробненькія – ад трох да пяці тысяч даляраў. Юрысты з РПГА «Беларускі хельсінскі камітэт» звярнуліся ў Канстытуцыйны суд з запытам наколькі норма аб абавязковым размеркаванні адпавядае Канстытуцыі, піша «КП в Беларуси».

Аргументы праваабаронцаў выглядаюць лагічнымі.

Паводле Канстытуцыі Беларусі можна атрымліваць вышэйшую адукацыю бясплатна. Але калі потым неабходна выплаціць дзяржаве грошы, або адпрацаваць па размеркаванні, гэта ўжо не бясплатная адукацыя! Атрымліваецца, трэба альбо мяняць Канстытуцыю і прыбіраць гэтае права, альбо прыбіраць норму аб абавязковым размеркаванні.

Акрамя таго, юрысты называюць беларускае размеркаванне формай прымусовай працы. А Беларусь жа падпісала Канвенцыю міжнароднай арганізацыі працы «Аб скасаванні прымусовай працы».

Зварот падалі ў Канстытуцыйны суд 12 лістапада, у панядзелак. Цягам месяца праваабаронцы чакаюць адказу.

Па суседстве з Беларуссю краін з абавязковым размеркаваннем няма. У Польшчы, Літве, Латвіі такой практыкі не назіраецца. У Расеі і ва Украіне размяркоўваюць выпускнікоў спецыялізаваных універсітэтаў, якія падпарадкоўваюцца МУС, ФСБ, МНС…

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках