Адстаўкі ў МУС
5- 14.11.2007, 12:41
Указам прэзідэнта Беларусі вызвалены ад пасады начальнік Дэпартамента выканання пакаранняў Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі Уладзімір Коўчур. Пра гэта гаворыцца ў паведамленні, размешчаным на афіцыйным сайце Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі Беларусі.
У.Коўчур вызвалены з пасады начальніка ДВП МУС згодна з указам прэзідэнта ад 12 лістапада 2007 года, паведамляе сайт НЦПІ.
Акрамя гэтага, Юры Мелехавец вызвалены ад пасады начальніка Акадэміі міністэрства ўнутраных спраў Беларусі згодна з указам кіраўніка дзяржавы, паведамляе сайт НЦПІ.