9 чэрвеня 2026, aўторак, 7:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На міжнародным конкурсе блогаў перамог беларускі інтэрнэт-дзённік

На міжнародным конкурсе блогаў The Best of Blogs былі абвешчаныя назвы лепшых інтэрнэт-дзённікаў 2007 года. Пераможцам The BOBs у галоўнай намінацыі, "Лепшы блог", стаў беларускі праект “Фотаграфаманства”, які вядзе карыстальнік ЖЖ ak-bara http://ak-bara.livejournal.com. Пра гэта паведаміла "Нямецкая Хваля", арганізатар The Bobs.

Блог-пераможца The BOBs-2007 вядзе 23-гадовая журналістка з Менска Ксенія Авімава. Паводле яе, у Беларусі, з прычыны невялікай колькасці незалежных газет і пляцовак, дзе можна выказаць свой пункт гледжання, вядзеннем блогаў займаюцца не падлеткі, а сталыя людзі старэйшыя за 20 гадоў. Для іх блогі – гэта не столькі забаўка, колькі магчымасць выказаць свой пункт гледжання.

У намінацыі, заснаванай праваабарончай арганізацыяй "Рэпарцёры без межаў", перамогу атрымаў блог Jotman, аўтар якога вёў рэпартажы пра вайсковы пераварот у Тайландзе ў 2006 годзе. Сёння Jotman вядзе свае рэпартажы з Бірмы.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках