9 чэрвеня 2026, aўторак, 8:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«БеСТ» пакуль не прадаюць

1

Ніякіх рашэнняў пра магчымы продаж ЗАТ «БеСТ» замежнаму інвестару не прымалася, заявіў сёння першы намеснік гендырэктара аператара мабільнай сувязі Сяргей Паблагуеў, адказваючы ў Менску на пытанні журналістаў пра магчымы з слоў А.Лукашэнкі продаж двух аператараў мабільнай сувязі.

«Словы А.Лукашэнкі важкія, як сказаў – так і будзе. Пакуль ніякіх рашэнняў аб продажы кампаніі БеСТ няма», – сказаў Паблагуеў.

«Сёння мне прапаноўваюць за 500 млн. USD прадаць 3-га аператара мабільнай сувязі «БеСТ». Гэта добрая прапанова. Гэта продаж будучага бізнэсу. Або за 300-400 млн.USD прапаноўваюць прадаць долю дзяржавы ў статутным фондзе Velcom (ТАА «МЦС»). Таксама добрая прапанова, можа, патаргуемся і 500 млн. USD атрымаем», – сказаў 12 красавіка А.Лукашэнка.

Доля дзяржавы ў «МЦС» была прададзеная ў жніўні 2007 года паводле некаторых ацэнак за 300-500 млн. USD кіпрскай SB Telecom, 70% актыву якой у сваю чаргу ў верасні былі прададзеныя аўстрыйскай Telecom Austria за 730 млн. EUR.

Гендырэктар Дземчанка паведаміў, што з пачатку існавання кампаніі былі засвоеныя 170 млн. даляраў, прадстаўленых Кітаем у відзе крэдытаў, у тым ліку 115 млн. даляраў – сёлета. Да пагашэння крэдыту «БеСТ» прыступіць у 2009 годзе. Па словах Дземчанкі пагашэнне будзе рабіцца за кошт уласных сродкаў, паведамляе АФН.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках