9 чэрвеня 2026, aўторак, 14:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навошта здымалі на відэа праваабаронцаў?

16 лістапада з 13:00 да 14:00 у Гаазе прайшла акцыя салідарнасці з ахвярамі таталітарнага рэжыму ў Беларусі. Пікет быў арганізаваны галандскай студэнцкай ініцыятывай «Mission to Minsk» і грамадзянскай ініцыятывай «Мы памятаем».

Удзельнікі акцыі салідарнасці трымалі партрэты бясследна зніклых у Беларусі лідэраў апазіцыі Юрыя Захаранкі, Віктара Ганчара, Анатоля Красоўскага, журналіста Змітра Завадскага.

Супрацоўнік амбасады, якому неабходна было прайсці ўнутр, праігнараваў прывітанні ўдзельнікаў мірнай дэманстрацыі.

Прадстаўнік мясцовай паліцыі, які прысутнічае на акцыі, паведаміў, што яму вядома, што амбасада вядзе відэаздымку Дзён салідарнасці.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках