9 чэрвеня 2026, aўторак, 11:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сталінскія рэпрэсіі ўспамінаць забароненае

Суд Віцебскага раёна 31 кастрычніка аштрафаваў яшчэ траіх удзельнікаў акцыі, прысвечанай Дню памяці продкаў (Дзяды). Акцыя прайшла 30 кастрычніка з ініцыятывы гарадской арганізацыі Кансерватыўна-Хрысціянскай партыі – БНФ.

Нагадаем, падчас акцыі ў вёсцы Паляі пад Віцебскам, на месцы, дзе ўсталяваныя крыжы ў знак памяці аб ахвярах сталінізму, былі затрыманыя і дастаўленыя ва АУС Віцебскага раёна 27 чалавек, у тым ліку тры мясцовыя журналісты і праваабаронца Леанід Свецік.

Пасля разгляду ў райаддзеле міліцыі пяць чалавек – Барыс Хамайда, Ян Толпыга, Сяргей Белязека, Зміцер Якаўлеў і Сяргей Каваленка – былі дастаўленыя ў суд. Іх абвінавацілі ў арганізацыі несанкцыянаванага мерапрыемства. Як было запісанае ў міліцэйскім пратаколе, падчас акцыі яны трымалі ў руках бел-чырвона-белыя сцягі.

У той самы дзень суд Віцебскага раёна разгледзеў справы Б.Хамайды і Я.Толпыгі і абавязаў кожнага выплаціць штраф у 20 базавых велічынь (620 тыс. рублёў). Суды над астатнімі актывістамі прайшлі на наступны дзень.

Як паведаміў БелаПАН С.Белязека, ён, а таксама С.Каваленка панеслі такое самае адміністрацыйнае пакаранне – штраф у 20 базавых велічынь кожны. З.Якаўлеў павінен выплаціць штраф у адну базавую велічыню (31 тыс. рублёў). "На відэазапісу, зробленаму супрацоўнікамі міліцыі, не відаць таго, што Якаўлеў трымае сцяг, але суддзя Алена Церахава палічыла, што дастаткова і таго, што яго вінаватасць засведчаная міліцыянтамі ў пратаколе", – дадаў С.Белязека.

У тым, што грамадскія актывісты паставілі на месцы рэпрэсій НКВД яшчэ адзін драўляны крыж (два крыжы тут былі ўсталяваныя раней), супрацоўнікі праваахоўных органаў не ўгледзелі парушэння КаАП. Да крыжа прыбітая таблічка з надпісам "Змагарам Вялікага княства Літоўскага і Беларусі”.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках