9 чэрвеня 2026, aўторак, 6:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На з'ездзе навукоўцаў заявілі: Службоўцы павінны ведаць беларускую мову

8

Навукоўцам неабходна ініцыяваць прыняцце заканадаўчай нормы наконт таго, што свабоднае валоданне дзвюма дзяржаўнымі мовамі з'яўляецца абавязковай умовай прыёму спецыяліста на дзяржаўную службу або ў любую дзяржаўную ўстанову. Пра гэта сказаў дэлегатам I з'езду навукоўцаў Беларусі дырэктар Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Аляксандр Лукашанец на пасяджэнні секцыі па гуманітарных навуках і мастацтву.

Навуковец перакананы, што гэта дапаможа беларускім педагогам фармаваць двухмоўную асобу, якая ўсвядоміць каштоўнасць нацыянальна-культурных прыярытэтаў краіны. "Калі вучань і яго бацькі будуць разумець, што для таго, каб у будучыні заняць нейкую пасаду, трэба насамрэч ведаць беларускую мову, то яны ў корані зменяць сваё стаўленне да яе вывучэння, – адзначыў Аляксандр Лукашанец. – Пры гэтым беларускае грамадства атрымае чалавека, найбольш падрыхтаванага для паспяховай дзейнасці ў сучаснай шматмоўнай і шматкультурнай сусветнай супольнасці".

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках