9 чэрвеня 2026, aўторак, 6:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Памёр харэограф Ігар Майсееў

У Маскве ва ўзросце 101 года памёр Ігар Аляксандравіч Майсееў, стваральнік і кіраўнік Дзяржаўнага акадэмічнага ансамбля народнага танца. Пра яго смерць паведамляе РІА “Новости”.

Ігар Майсееў нарадзіўся ў Кіеве ў 1906 годзе. У першай палове 1920-х гадоў ён вучыўся танцу ў Маскве – у прыватнай студыі і ў харэаграфічным тэхнікуме. У 1924-м яго залічылі ў штат Вялікага тэатра. З 1930 года ён ужо працаваў балетмайстрам. У ДАВТ ён удзельнічаў у пастаноўках "Футбаліст", "Чырвоны мак", "Тры таўстуна", "Саламба".

Ансамбль народнага танца быў заснаваны Майсеевым у 1937 годзе. З гэтым калектывам харэограф з поспехам аб'ездзіў дзесяткі краін свету. Сярод знакамітых спектакляў ансамбля былі "Танцы народаў СССР", "Танцы славянскіх народаў", "Партызаны", "Мір і сяброўства", "Палавецкія скокі" (на музыку Барадзіна), "Ноч на Лысай гары" (Мусаргскі), "Сюіта грэцкіх танцаў" (Тэадаракіс).

У 1930-я Майсееў быў вядомы таксама як пастаноўшчык фізкультурных парадаў на Чырвонай плошчы.

Ігар Майсееў быў лаўрэатам трох Сталінскіх прэмій, Ленінскай, Дзяржпрэміі СССР і Дзяржпрэміі РФ, ордэна Леніна, ордэна "За заслугі перад Бацькаўшчынай" першай ступені.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках