9 чэрвеня 2026, aўторак, 6:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

БТ як філіял КДБ?

1

Гэтымі днямі Амбасадары краін Еўрапейскага Звязу запрасілі сустаршыняў Аб'яднаных дэмсілаў на сустрэчу. І дастаткова было двух званкоў на мабільныя тэлефоны палітыкаў, каб у французскай амбасадзе ўжо з 11 гадзін раніцы дзяжурыла камера БТ. Яшчэ адзін званок з амбасады – аб працоўнай сустрэчы супрацоўнікаў амбасады ЗША з прадстаўнікамі АДС у сераду 31 кастрычніка – і супрацоўнікі БТ зноў на дзяжурстве каля будынка, дзе знаходзіцца офіс Аб'яднанай грамадзянскай партыі, паведамляе АГП.

«Ёсць падставы меркаваць, што гэта частка інфармацыйнай падрыхтоўкі ўлад да Сацыяльнага маршу, – лічыць лідэр Нацыянальнага Камітэта аб'яднаных дэмсілаў Анатоль Лябедзька. – Але для гэтага ім патрэбныя свежыя кадры. А то ўвесь час круцяць парадкам надакучыўшую хроніку мінулага стагоддзя. Праблем з рэжысурай быць не павінна. Нядаўна вядомаму тэлеправакатару Азаронку адмовілі ў візе ў Нідэрланды, так што з матывацыяй у яго і на яго падобных усё ў парадку. Улада не выносіць ніякіх урокаў з сваіх памылак. Замест таго, каб даць тэлестудыю для дыскусіі па праблеме сацыяльных гарантый для людзей і эфір, каб паінфармаваць грамадзян пра месца збору ўдзельнікаў Сацыяльнага маршу, улада па-ранейшаму не ідзе далей танных правакацый».

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках