9 чэрвеня 2026, aўторак, 12:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На мяжы з Беларуссю пабудуюць сховішча ядзерных адыходаў

Дырэктар літоўскага Агенцтва па абыходжанні з радыеактыўнымі адыходамі Дайнюс Яненас паведаміў, што літоўскі ўрад вызначыўся з месцазнаходжаннем сховішча для ядзерных адыходаў. Па словах літоўскага службоўцы, будаўніцтва сховішча пачнецца ў чатырох кіламетрах ад мяжы Беларусі каля Ігналінскай АЭС.

"Сховішча радыеактыўных адыходаў малой і сярэдняй радыеактыўнасці будзе пабудаванае ў мясцовасці Стабацішкес побач з пляцоўкай Ігналінскай атамнай электрастанцыі (ІАЭС)", – перадае словы Дайнюса Яненаса «Тэлеграф» са спасылкай на «Інтэрфакс».

Па словах літоўскага эксперта, урад краіны ўлічыў пажаданне беларускага боку і аднёс месцазнаходжанне ядзернага сховішча ад мяжы з Беларуссю. Раней разглядаліся пляцоўкі ў двух кіламетрах ад беларуска-літоўскай мяжы.

Таксама ўрад прыняў да ўвагі тое, што сховішча павінна быць побач з Ігналінскай АЭС. На праектаванне аб'екта будзе абвешчаны міжнародны тэндэр. У строй ядзернае сховішча ўвойдзе ў 2013-2014 гады.

Літва прапаноўвае Беларусі ацаніць магчымае шкоднае ўздзеянне сваёй новай АЭС

Міністэрства аховы навакольнага асяроддзя Літвы паінфармавала зацікаўленыя ведамствы Беларусі і Латвіі пра пачатак ацэнкі магчымай шкоды навакольнаму асяроддзю ад новай АЭС, якую плануецца пабудаваць на базе Ігналінскай АЭС, якая выводзіцца з эксплуатацыі. Беларусі і Латвіі, а таксама іншым краінам прапаноўваецца ўзяць удзел у працэсе ацэнкі.

Міністэрства аховы навакольнага асяроддзя Літвы мае намер арганізаваць сустрэчы з жыхарамі найбліжэйшых да Ігналінскай атамнай электрастанцыі раёнаў. Мэтай сустрэч стане іх інфармаванне пра саму будучую АЭС і яе ўздзеянне на навакольнае асяроддзе, таксама мясцоваму насельніцтву прапаноўваецца выказаць свае прапановы і пажаданні з нагоды будаўніцтва.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках