МУС абяцае яшчэ адну амністыю ў 2008 годзе
4- 23.11.2007, 10:34
Міністр унутраных спраў Беларусі Уладзімір Навумаў не выключае, што ў 2008 годзе ў Беларусі будзе абмяркоўвацца пытанне аб правядзенні яшчэ адной амністыі.
"Я не выключаю, што ў наступным годзе ў Беларусі ўзнікне пытанне аб правядзенні чарговай амністыі", – заявіў У.Навумаў, сустракаючыся з выхаванцамі выпраўленчай калоніі ў Бабруйску падчас вучобы дэпутатаў “палаты прадстаўнікоў” “нацыянальнага сходу”.
У дадзенай сувязі У.Навумаў заявіў журналістам "да 1 снежня гэтага года будзе, хутчэй за ўсё, прынятае рашэнне аб правядзенні амністыі, закон пра якую ўжо прыняты «дэпутатамі»". "За адзін-два месяцы мы правядзем амністыю, правядзем хутка, пасля чаго прааналізуем уплыў гэтай амністыі на грамадства, і можна будзе разглядаць пытанне аб правядзенні чарговай амністыі", – сказаў міністр.