Андрэй Саннікаў: За «ціхімі» сігналамі ўлад пакуль нічога не стаіць
- 25.11.2007, 14:44
Статс-міністр Міністэрства замежных спраў Нямеччыны Гернат Эрлер, дэпутаты Бундэстага, якія прадстаўляюць фракцыі ХДС/ХСС, СДП і «Зялёныя», амбасадар Нямеччыны Гебхардт Вайс, супрацоўнікі МЗС Нямеччыны сустрэліся сёння ў Менску з міжнародным каардынатарам Хартыі’97 Андрэем Саннікавым, старшынёй Партыі БНФ Вінцуком Вячоркам, лідэрам Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатолем Лябедзькам і кіраўніком аргкамітэта Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народная Грамада) Міколам Статкевічам.