9 чэрвеня 2026, aўторак, 7:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расследаванне спраў супраць «Маладога Фронту» спыняюць

Упраўленне КДБ па Гомельскай вобласці спыніла папярэдняе следства па крымінальнай справе ў дачыненні дзейнасці арганізацыі «Малады Фронт». Пра гэта паведаміў грамадскі актывіст Андрэй Цянюта, які праходзіць па дадзенай справе ў якасці падазраванага.

Па словах Цянюты, 24 лістапада ён атрымаў па пошце ліст за подпісам следчага УКДБ па Гомельскай вобласці Дзмітрыя Седлярова. У ім гаворыцца, што папярэдняе следства па крымінальнай справе спыненае «за немагчымасцю вытворчасці следчых дзеянняў, без якіх не можа быць прынятае рашэнне аб заканчэнні папярэдняга следства».

На думку Цянюты, такое рашэнне прынятае супрацоўнікамі УКДБ з прычыны таго, што на дадзены момант немагчыма дапытаць абвінавачваных па справе «Маладога Фронту» – у прыватнасці Кірылу Атаманчыка з Жлобіна, які цяпер знаходзіцца за межамі Беларусі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках