9 чэрвеня 2026, aўторак, 8:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вінцук Вячорка: «Зламаная рука Гозмана – сымбаль зьвярынага аблічча пуцінізму»

3

Пра разгон апазыцыйных масавых акцыяў у Расеі напярэдадні парлямэнцкіх выбараў фактычна нічога не паведамлялі беларускія афіцыйныя сродкі масавай інфармацыі.

Лідэры беларускай апазыцыі катэгарычны ў ацэнках падзеяў у Расеі.

“Зламаная рука Леаніда Гозмана – гэта сымбаль зьвярынага аблічча расейскага пуцінізму. Вонкавая палітыка – адраджэньне імпэрыялізму новымі інструмэнтамі. Унутраная палітыка – паступовае, але няўхільнае усталяваньне дыктатуры. Такіх разгонаў яшчэ напярэдадні папярэдніх расейскіх выбараў не было. Яшчэ ня сьмелі арыштоўваць лідэраў апазыцыйных партый ці ламаць ім рукі. Цяпер ужо сьмеюць. Далей будзе горш”, -- заявіў “Радыё Свабода” лідэр Партыі БНФ Вінцук Вячорка.

25 лістапада ў Пецярбургу пры спробе правесьці "Марш нязгодных" былі затрыманыя каля 300 апазыцыянэраў. Лідэр пецябурскага моладзевага "Яблыка" Аляксандар Шуршэў быў шпіталізаваны са стросам мозгу. У кіраўніка мясцовага аддзяленьня СПС Леаніда Гозмана зламаная рука.

У часе суботняй масавой акцыі апазыцыі ў Маскве былі затрыманыя лідэры кааліцыі "Другая Россия" Гары Каспараў і Эдуард Лімонаў, праваабаронца Леў Панамароў і яшчэ дзесяткі апазыцыянэраў. Каспараву прысудзілі пяць сутак арышту. Гэтаксама затрымлівалі аднаго з лідэраў СПС Барыса Нямцова і дэпутата расейскай Дзярждумы Мікіту Бялых.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках