9 чэрвеня 2026, aўторак, 9:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міліцыянты і вайскоўцы ў два разы «даражэйшыя» за льготнікаў

3

Беларускім службоўцам у наступным годзе давядзецца менш размаўляць па мабільніках і менш ездзіць у камандзіроўкі. Справа ў тым, што Міністэрства фінансаў з мэтай эканоміі сродкаў прапаноўвае паменшыць некаторыя выдаткі на ўтрыманне службоўскага апарата.

У праекце бюджэту на 2008 год, які цяпер дапрацоўваецца ў беларускіх міністэрствах і ведамствах, у прыватнасці, прапаноўваецца замарозіць на ўзроўні цяперашняга года так званыя непершачарговыя выдаткі дзяржаўнага апарата. Пад імі маюцца на увазе найперш выдаткі на аплату паслуг сувязі, камандзіровачныя і транспартныя выдаткі. Таксама Мінфін настойвае на тым, каб у наступным годзе напалову скараціць выдаткі апарата на капітальныя рамонты і набыццё абсталявання, піша «Ежедневник».

Ініцыятыва Мінфіна цалкам упісваецца ў новую дзяржаўную палітыку беражлівасці і эканомнасці, адлюстраваную ў шматлікіх нарматыўных актах. Прынцыпова згодныя з ініцыятывай і службоўцы: «Службовец павінен быць бліжэй да народа, а народ жа пазбаўляюць ільгот». Але зусім зблізіцца ў «слуг народа» з самім народам наўрад ці атрымаецца. Як гэта зрабіць, калі для службоўцаў уводзіцца найстражэйшы ліміт на гутаркі па тэлефоне, на бензін і камандзіровачныя, на тое, каб лішнім разам пазнаць або з'ездзіць паглядзець, напрыклад, што і як там дзеецца па той жа дзяржпраграме адраджэння малых гарадоў і населеных пунктаў?

Але не ў гэтым сутнасць. Колькі зэканомяць на службоўцах, пакуль насамрэч не падлічанае, а вось ад адмены льгот дзяржава «вызваліць» да канца гэтага года ў чыстым відзе 168 млрд рублёў. Абяцаецца, што нейкая частка гэтых сродкаў вернецца да народа ў відзе адраснай сацыяльнай падтрымкі, па лініі дзяржпраграмы аховы мацярынства і дзяцінства, па лініі рэабілітацыі «разгразненых» ЧАЭС тэрыторый і інш. Якая ўсё-ткі частка вернецца, ці вернецца, цяпер гэта ўсё разлічваецца і падлічваецца.

Але зноў жа – не ў гэтым сутнасць. У праекце бюджэту на наступны год зацікавіла іншая лічба. У наступным годзе на 10,5% павінны вырасці выдаткі на нацыянальную абарону, праваахоўную дзейнасць гарантаванне бяспекі краіны. Гэтыя дадатковыя выдаткі на войска, міліцыю і іншыя органы правапарадку, калі іх выказаць у грашовым выразе, складаюць амаль у два разы большую суму, чым дзяржава спрабуе зэканоміць на студэнтах і пенсіянерах – каля 370 млрд рублёў.

А у цэлым на гарантаванне знешняй і ўнутранай бяспекі нашай нейтральнай на сусветнай арэне краіны ў праекце бюджэту на 2008 год прадугледжаныя 3,5 трлн рублёў. Так, для параўнання: гэта роўна столькі, колькі будзе ў наступным годзе накіраванае з бюджэту ў аграпрамысловы комплекс. Але чамусьці менавіта і толькі бюджэтныя выдаткі на вёску ўвесь час крытыкуюцца …

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках