9 чэрвеня 2026, aўторак, 8:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Арнольд Ваатц: «Мяч на баку беларускіх улад»

Арнольд Ваатц: «Мяч на баку беларускіх улад»

Намеснік старшыні Хрысціянска-дэмакратычнай фракцыі Бундэстага Арнольд Ваатц заявіў, што «Еўразвязу не варта змяняць сваю стратэгію па беларускім пытанні» датуль, пакуль у краіне не будуць вызваленыя ўсе зняволеныя апазіцыянеры.

"Мяч у дадзены момант знаходзіцца на баку беларускага кіраўніцтва, і яно ў стане даць выразны сігнал, што гатовае прытрымлівацца еўрапейскіх стандартаў паводзін у большай ступені, чым раней. Спадзяюся, што так і адбудзецца", – заявіў у інтэрв'ю Deutsche Welle Арнольд Ваатц.

У той самы час, палітык адзначыў, што Еўразвяз можа змякчыць сваю пазіцыю ў дачыненні беларускіх улад у выпадку, калі тыя вызваляць зняволеных па розных крымінальных справах апазіцыянераў.

"Гэта магчымае толькі ў тым выпадку, калі афіцыйны Менск пэўнымі дзеяннямі прадэманструе гатоўнасць да дыялогу. Адным з такіх сігналаў магла б стаць амністыя ўсіх палітвязняў, пра якіх нам вядома. Гэта паслужыла б падставай для таго, каб інтэнсіфікаваць дыялог", – заявіў Арнольд Ваатц.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках