9 чэрвеня 2026, aўторак, 9:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Еўропа ўстала на абарону беларускіх донараў

Еўразвяз не рэкамендуе дзяржслужбоўцам адмаўляцца ад падтрымкі донараў. Пра гэта гаворыцца ў адказе на ліст кіраўніка аргкамітэта па стварэнні дабрачыннага фонду донараў плазмы і крыві, ганаровага донара Беларусі Ігара Каваленкі ад імя магілёўскіх донараў у Парламенцкую асамблею Рады Еўропы (ПАРЕ).

Як паведаміў БелаПАН І.Каваленка, у адказ на запыт магілёўскіх донараў з просьбай растлумачыць палітыку Еўразвяза ў дачыненні донарства ім атрыманы пакет дакументаў: рэкамендацыі Еўразвяза па падтрымцы донараў, стандарты ў галіне донарства і інш.

Нагадаем, зварот звязаны з адменай ільгот ганаровым донарам, якую прадугледжвае закон "Аб дзяржаўных сацыяльных ільготах, правах і гарантыях для асобных катэгорый грамадзян", які ўступае ў сілу 17 снежня гэтага года. Раней намеснік дырэктара Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра гематалогіі і трансфузіалогіі Эсфір Свірноўская заяўляла, што "штогод напярэдадні Сусветнага дня донара Рада Еўропы заклікае кіраўнікоў дзяржаў і ўрадаў адмовіцца ад любых відаў ільгот донарам". "Яны лічаць, што донар – гэта дарыльнік крыві. Донарства павінна быць бязвыплатным і добраахвотным. Усе платныя донары – небяспечныя донары", – сказала Э.Свірноўская.

Па словах І.Каваленкі, у адказе ПАРЕ выказваецца процілеглая думка. Акрамя гэтага, магілёўскіх донараў падзякавалі за тое, што яны паднялі гэтую актуальную праблему. І.Каваленка зазначыў, што і надалей плануе падтрымліваць сувязь з структурамі Еўразвяза і нават разглядае магчымасць стварэння міжнароднага фонду донараў плазмы і крыві.

Як паведаміў І.Каваленка, гарадскія ўлады адмовіліся падтрымаць ініцыятыву мясцовай станцыі пералівання крыві аб падаванні донарам шэрагу ільгот (бясплатны праезд у гарадскім транспарце і г.д.).

17 снежня магілёўскія донары плануюць правесці акцыю пратэсту супраць адмены льгот.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках