9 чэрвеня 2026, aўторак, 11:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аляксандр Макаеў: «Прадпрымальнікі выйдуць толькі на Кастрычніцкую плошчу»

23

Заяўнікі акцыі пратэсту на Кастрычніцкай плошчы заявілі, што ў выпадку адмовы ўлад, гатовыя выйсці на несанкцыянаваную акцыю пратэсту. Галоўнае патрабаванне індывідуальных прадпрымальнікаў – адмена ўказу прэзідэнта №760. У адваротным выпадку лідэры прадпрымальніцкага руху прагназуюць сацыяльны і эканамічны выбух.

"У самыя блізкія месяцы пасля новага года будзе стагнацыя і знішчэнне малога бізнэсу. Акцыя неабходная для кансалідацыі прадпрымальнікаў у абарону сваіх правоў", – цытуе "Тэлеграф" інтэрв'ю сябра кардынацыйнага савета прадпрымальнікаў ад Менска Аляксандр Макаеў беларускай службе Радыё "Свабода".

Заяўнікі акцыі на Кастрычніцкай плошчы прапаноўваюць уладам дазволіць мітынг з удзелам пяці тысяч чалавек, якія збяруцца 10 снежня а 12 гадзіне на Кастрычніцкай плошчы ў Менску.

Раней прэс-цэнтр Хартыі’97 паведамляў, што суд прысудзіў да арышту арганізатараў мітынгу прадпрымальнікаў 10 снежня

Суд Завадскога раёна горада Менска прысудзіў прадпрымальнікаў Алеся Таўстыку і Руслана Луцэнку да сямі і дзесяці сутак арышту адпаведна. Прадпрымальнікаў асудзілі за распаўсюджванне ўлётак з інфармацыяй пра мітынг супраць прэзідэнцкіх указаў №760 і 302, які павінен прайсці 10 снежня на Кастрычніцкай плошчы сталіцы Беларусі.

Як паведаміў апазіцыйны актывіст Вячаслаў Сіўчык, суд над прадпрымальнікамі быў закрытым. У залу суду не пусцілі апазіцыйных палітыкаў і праваабаронцаў.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках