Лукашэнкаўскаму ідэолагу далі 8 гадоў турмы з канфіскацыяй
8- 30.11.2007, 15:20
У пятніцу Вярхоўны суд Беларусі вынес прысуд па абвінавачванні былога першага намесніка начальніка Галоўнага ідэалагічнага ўпраўлення адміністрацыі прэзідэнта Беларусі Уладзіміра Холада.
Прысуд журналістам зачытала прэс-сакратарка Вярхоўнага суду Анастасія Цымановіч. Вярхоўны суд прызнаў У.Халада вінаватым у завалоданні маёмасцю шляхам падману і да падбухторвання да дачы хабару, якое было здзейсненае неаднаразова, і прысудзіў яго да 8 гадоў пазбаўлення свабоды з канфіскацый маёмасці, паведамляе «Інтэрфакс»
Акрамя таго, у дачыненні У.Холада суд ужыў забарону займаць пасады, звязаныя з арганізацыйна-распарадчымі функцыямі, тэрмінам на 5 гадоў і пазбавіў яго воінскага звання.
Нагадаем, Уладзімір Холад быў затрыманы 30 чэрвеня гэтага года. Слуханні праходзілі ў закрытым рэжыме.