9 чэрвеня 2026, aўторак, 10:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сілавікі пабіліся з кантралёрамі

12

Вярхоўны суд Беларусі прызнаў вінаватымі чацвярых супрацоўнікаў сілавых структур у збіванні старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Зянона Ломаця. Пасля абвяшчэння прысуду сталі вядомыя і імёны крыўднікаў.

Сяргей Наркевіч прызнаны вінаватым у перавышэнні службовых паўнамоцтваў з ужываннем гвалту і прысуджаны да 5 гадоў пазбаўлення свабоды ў калоніі ўзмоцненага рэжыму, Аляксандр Арлоўскі прызнаны вінаватым у перавышэнні службовых паўнамоцтваў з ужываннем гвалту і прысуджаны да 2 гадоў пазбаўлення свабоды ў калоніі агульнага рэжыму, Юры Загорскі і Сяргей Манаеў таксама прызнаныя вінаватымі ў перавышэнні службовых паўнамоцтваў і прысуджаныя да абмежавання па ваеннай службе на 1 год кожны. Усе асуджаныя пазбаўленыя воінскіх званняў.

Нагадаем, напад на Зянона Ломаця адбыўся ў Магілёве 12 ліпеня гэтага года. Расследаванне праводзіла Генеральная пракуратура Беларусі. Слуханне па справе пачалося ў кастрычніку і праходзіла ў закрытым рэжыме. Пад суд патрапілі трое супрацоўнікаў КДБ і адзін супрацоўнік Дзяржсакратарыята Савета бяспекі Беларусі.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках