9 чэрвеня 2026, aўторак, 10:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Актывістаў з рэгіёнаў не пускаюць на Сацыяльны марш

1

Затрыманы старшыня Гарадзенскага аддзяленьня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Юры Істомін і дзевяць чалавек, якія ехалі на Сацыяльны марш. За дзесяць кілямэтраў ад Горадні іх мікрааўтобус спынілі супрацоўнікі ДАІ, дзеля таго, што машына нібыта лічыцца скрадзенай. Яны былі канваяваныя ў Скідаль для высьвятленьня абставінаў.

Мікрааўтобус з пасажырамі-прыхільнікамі Аляксандра Казуліна і ліквідатарамі-чарнобыльцамі супрацоўнікі ДАІ затрымалі на выездзе з Віцебску.

За межы Віцебску не ўдалося выехаць і сябрам ПКБ: машыну, якой кіраваў старшыня гарадзкой арганізацыі Мікалай Селівашка, таксама спынілі міліцыянты. Цяпер усе партыйцы знаходзяцца ў абласной управе ДАІ.

Як паведамілі “Радыё Свабода” старшыня гарадзкой арганізацыі БСДП "Грамада" Вольга Шпакоўская і страшыня абласной арганізацыі Анатоль Гнеўка, супрацоўнікі ДАІ нібыта маюць падазрэньні наконт замоўленага аўтобуса. Яны сказалі кіроўцу, што мусяць праверыць, ці ня скрадзеная гэтая машына. Да пасажыраў міліцыянты прэтэнзій ня маюць, і партыйцы вымушаныя шукаць іншых магчымасьцяў, каб дабрацца да Менску.

Як стала вядома прэс-цэнтру Хартыі’97, з Барысава таксама не выпускаюць дэмакратаў. Каля дамоў дэмакратычных актывістаў Змітра Бародкі, Анатоля Аскеркі, Марны Статкевіч стаяць міліцэйскія машыны.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках