9 чэрвеня 2026, aўторак, 8:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Віктар Івашкевіч: «Ну, і дзе гэтыя радыкалы?»

9

Намеснік старшыні Партыі БНФ Віктар Івашкевіч прыйшоў 4 лістапада а 14 гадзіне на Кастрычніцкую плошчу Менска. Палітык стаяў у цэнтры плошчы з двума сцягамі – беларускім і еўрапейскім – і пытаўся: «Ну, і дзе гэтыя радыкалы?» Прэс-цэнтр Хартыі’97 спытаў у Івашкевіча, што азначаюць яго дзеянні.

«Пасля Еўрапейскага Маршу пайшла хваля спекуляцый і публікацый, асабліва на інтэрнэт-форумах, арганізаваная, я думаю, тымі ж людзьмі, якія арганізавалі правакацыю сёння з «фашыстамі» і «анархістамі». Пісалася, што «старым» апазіцыянерам трэба сысці і даць дарогу «маладым радыкалам», якія не хочуць хадзіць на плошчу Бангалор і хочуць хадзіць на Кастрычніцкую плошчу. Вось я і прыйшоў сёння на Кастрычніцкую плошчу і не знайшоў ніводнага з радыкальных моладзевых лідэраў. Мне нават няма каму было аддаць шуфлік – адзін з тых, якія нам раздавалі, каб мы хадзілі з імі на Бангалор.

Ды іх і няма, гэтых радыкальных лідэраў. Ёсць правакатары. Пасля таго, што адбылося на Сацыяльным маршы, калі спецыяльна для БТ была арганізаваная карцінка мардабою паміж «фашыстамі» і «анархістамі», становіцца абсалютна зразумелым для ўсіх, што гэта працяг той правакацыі, якая была на Еўрапейскім Маршы. Гэта не значыць, што ўсе гэтыя «фашысты» і «анархісты» агенты КДБ. Гэта маргінальныя моладзевыя групы, бязмозглыя, якімі маніпулююць спецслужбы», – адзначыў Віктар Івашкевіч.

Івашкевіч адзначыў, што пазней на Кастрычніцкай плошчы з'явіліся некалькі дзесяткаў актывістаў арганізацый «Маладыя дэмакраты» і «Бунт». «Прыйшлі некалькі дзесяткаў чалавек, але сярод іх не было моладзевых лідэраў. Яны не трымалі сцягоў, былі без апазнавальных знакаў. Потым мы з Ігарам Рынкевічам дасталі расцяжкі. Калі гэтыя людзі ўбачылі, што мы стаім з сцягамі, нас не бяруць, яны адважыліся разгарнуць свае лозунгі. Я не ўбачыў сярод іх лідэраў, якія гатовыя ўзяць на сябе адказнасць за развіццё дэмакратычнага руху. І не ўбачыў ніякіх радыкалаў. Для мяне відавочна, што арганізаваць насамрэч масавую і магутную акцыю гэтыя маладыя людзі не здольныя», – сказаў Віктар Івашкевіч.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках