9 чэрвеня 2026, aўторак, 9:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

З пачатку года цана на паліва вырасла на 40%

2

Менскія дыспетчарскія службы таксі з 5 лістапада пачынаюць пераходзіць на новы тарыф – з Br 1100 за кіламетр да Br 1320, паведаміў дырэктар транспартнай асацыяцыі "Сталічнае таксі" Кастусь Кузьмянкоў.

"Розныя перавозчыкі пяройдуць на новы тарыф у розны час, па меры рэгістрацыі цаны Менгарвыканкамам, – сказаў Кастусь Кузьмянкоў. – Некаторы час неабходны і на перапраграмаванне лічыльнікаў. Таму нельга казаць, што з 5 лістапада праезд падаражэе ва ўсіх таксістаў. Паводле маёй інфармацыі, з гэтага дня могуць працаваць па цане Br1320 за кіламетр службы таксі 181, 161 і некаторыя іншыя".

Узрастае і мінімальны кошт праезду. Згодна з патрабаваннямі службаў таксі, па-за залежнасці ад адлегласці паездкі кліент абавязкова павінен аплаціць кошт пасадкі і не менш за тры кіламетры шляху. Раней гэтая сума складала Br 4950, цяпер – Br 5940.

Перавозчыкі ініцыявалі падвышэнне кошту праезду ў таксі ў сувязі з ростам цэнаў на гаруча-змазачныя матэрыялы і на тэхнічнае абслугоўванне аўтамабіляў. Па словах дырэктара асацыяцыі, з пачатку гэтага года цана на паліва вырасла прыкладна на 40%, у жніўні падаражэў праезд на грамадскім транспарце, паведаміла БелТА.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках