9 чэрвеня 2026, aўторак, 8:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзяржпошліны і штрафы пабольшаюць

З 1 снежня 2007 года ў Беларусі будзе падвышаная базавая велічыня з 31 тысячы да 35 тысяч рублёў. Савет міністраў прыняў адпаведную пастанову №1446 ад 2 лістапада 2007 года.

Нагадаем, што ў Беларусі да базавай велічыні прывязаныя розныя плацяжы, у тым ліку – шэраг дзяржпошлін і адміністрацыйныя штрафы. Напрыклад, за так і не адменены з новага 2008 года замежны штамп у пашпарце давядзецца заплаціць з 1 снежня ўжо не 31 тысячу рублёў, а 35 тысяч.

Апошнім разам базавая велічыня змянялася ў сакавіку 2006 года.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках