9 чэрвеня 2026, aўторак, 8:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

За крадзеж патронаў падпалкоўніка МУС прысудзілі да 7 гадоў турмы

Менскім міжгарнізонным вайсковым судом да сямі гадоў пазбаўлення свабоды ў калоніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці, пазбаўленнем права займаць арганізацыйна-распарадчыя пасады тэрмінам на чатыры гады і пазбаўленнем воінскага звання падпалкоўніка прысуджаны былы начальнік службы артылерыйскага ўзбраення Галоўнага ўпраўлення камандуючага ўнутранымі войскамі МУС.

Прысуд вынесены на падставе ч. 1 арт. 294 (крадзеж агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў або выбуховых рэчываў), ч. 2 арт. 295 (пазапраўныя дзеянні ў дачыненні агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў), ч. 2 арт. 430 (атрыманне хабару), ч. 1 арт. 455 (злоўжыванне ўладай, перавышэнне ўлады альбо бяздзейнасць улады) Крымінальнага кодэкса і ўступіў у законную сілу.

Як паведамілі БелаПАН у Беларускай ваеннай пракуратуры, усталяванае, што ў ліпені, а пасля ў верасні 2006 года афіцэр за хабары адпаведна ў 250 даляраў і 130 тыс. расейскіх рублёў спачатку шляхам падання камандаванню ілжывых звестак, якія паслужылі падставай для неправядзення тэндэрнага гандлю, а пасля выключыўшы па надуманых падставах шэраг прэтэндэнтаў на ўдзел у тэндэры пасадзейнічаў дырэктару адной з фірм у складанні дамовы на пастаўку вайсковай спецыяльнай маёмасці спачатку на больш як 11 млн. рублёў, а пасля на суму каля паўмільярда рублёў для патрэб унутраных войскаў.

У лістападзе 2006 года афіцэр, уваходзячы ў склад спартовай каманды па страляніне і ўдзельнічаючы ў трэніроўках, выкраў выдадзеныя яму для службовага карыстання 16 патронаў да пісталета Макарава, якія пазапраўна захоўваў у службовым сейфе.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках