Знікненне яек. Фотафакт
2- 6.11.2007, 14:52
Больш за два дзесяткі прадпрымальнікаў плюс наёмныя працаўнікі, якія гандлявалі ў Берасце на Цэнтральным рынку яйкамі, напярэдадні чырвоных лістападаўскіх дзён засталіся ў баку. Ужо 31 кастрычніка з прылаўкаў, дзе звычайна прадавалі малако, мёд, яйкі, нічым не гандлявалі. Хтосьці нават напісаў жартоўны плакат: "Яек няма! Дзякуйце Савету міністраў".
За каментарамі «Вечерний Брест» звярнуўся да дырэктара рынка Дзмітрыя Глушынскага. Паводле яго слоў, уся справа ў пастанове Савета Міністраў № 1256 ад 3 кастрычніка 2007 года. Яна называецца "Аб занясенні змяненняў і дадаткаў ў пастанову Савета Міністраў РБ ад 12 снежня 2003 года № 1623. Згодна з дадзеным дакументам, на рынках забараняецца продаж яек харчовых, за выключэннем продажу ў крамах, размешчаных на тэрыторыі рынка, а таксама продажы вытворцамі.