9 чэрвеня 2026, aўторак, 10:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Звольнены за Еўрапейскі Марш

29 кастрычніка 2007 года кіраўнік Гарадзенскай гарадской арганізацыі Аб'яднанай грамадзянскай партыі Зміцер Слуцкі звольнены з ААТ «Гродна-Хімвалакно» паводле п.1 арт. 42 Працоўнага кодэкса РБ (у сувязі з скарачэннем колькасці працаўнікоў).

9 кастрычніка 2007 года ў г. Гародня, напярэдадні Еўрапейскага Марша, былі прэвентыўна затрыманыя актывісты дэмакратычных сілаў, у тым ліку і Зміцер Слуцкі. Нібыта за «нецэнзурную лаянку ў грамадскім месцы» ён атрымаў 5 сутак адміністрацыйнага арышту. Праз некалькі дзён пасля вызвалення з ЦІП Зміцер быў выкліканы да начальніка аддзела кадраў, намесніка генеральнага дырэктара прадпрыемства па ідэалагічнай працы Клепчы С.Н.

Падчас гутаркі Змітру было сказанае, што «сядзець у ізалятары, калі яму так падабаецца, трэба ў свабодны ад працы час», і «што дні, праведзеныя ў ізалятары, будуць лічыцца прагуламі». Таксама было паведамлена, што калі цягам трох працоўных дзён, якія Зміцер адбываў пакаранне, яму была знойдзеная «бязбольная для завода» замена, то, такім чынам, такія людзі лішнія і заводу не патрэбныя. Тым больш, што такія правіны накладаюць «чорная пляму» на рэпутацыю ААТ «Гродна-Хімвалакно».

Прэс-служба АГП адзначае, што з васьмі чалавек, падлеглых скарачэнню, звольнены быў толькі Зміцер, астатнім прапанаваная праца на гэтым жа прадпрыемстве па спецыяльнасці. Адзначым, што Зміцер працаваў на ААТ «Гродна-Хімвалакно» цягам 18 гадоў і спагнанняў па працы ніколі не меў.

Неабходна дадаць, што Зміцер жанаты і выхоўвае непаўнагадовую дачку.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках