9 чэрвеня 2026, aўторак, 6:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навучанне ў аўташколе падаражэе да 1,5 мільёна рублёў?

Менавіта да такога ўзроўню, на думку кіраўнікоў менскіх аўташкол, трэба ўзняць аплату за навучанне, каб перастаць працаваць сабе на страту.

У аўташколах Менску зараз вядзецца запіс на сакавік-травень. Між тым, навучальныя ўстановы могуць набіраць больш груп, але няма каму працаваць – не хапае майстроў і выкладчыкаў.

Паводле слоў кіраўніка адной з менскіх аўташкол Уладзіміра Тамковіча, прафесіяналы з вышэйшай тэхнічнай адукацыяй не хочуць працаваць за 600 тысяч у месяц за паўтары стаўкі. А плаціць больш ім няма з чаго: пры сённяшнім кошце навучання ў 599 тысяч рублёў аўташколы і так працуюць сабе на страту, паведамляе “Еўрарадыё”.

Аднак, па словах Тамковіча, праблема не толькі ў кадрах, а і ў тэхніцы – машыны, на якіх ездзяць курсанты, былі ва ўжытку не менш за 10 год, таму часта псуюцца, а на запчастках таксама даводзіцца эканоміць.

Кіраўнік іншай аўташколы Леанід Белакурскі лічыць, што дзеля выпраўлення сітуацыі навучанне сёння мусіць каштаваць прыблізна 1,5 мільёна рублёў.

Паводле яго слоў, “калі арганізацыю працы ствараць на ўзроўні патрабаванняў “Транстэхнікі”, то курсы павінны каштаваць не менш 1,5 мільёна рублёў”.

Як мяркуюць у аўташколах Менску, такая сума дазволіць ім выйсці са стратаў, аднавіць аўтапарк і прапанаваць працу прафесіяналам. Тады і якасць навучання будзе на адпаведным узроўні.

Нагадаем, падвысіць кошты самастойна аўташколы сёння не могуць. Суму вызначае ды зацвярджае ўрад. Беларускія аўташколы звярталіся ў Савет міністраў з прапановай аб падвышэнні кошту навучання, аднак адказу пакуль не атрымалі.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках