9 чэрвеня 2026, aўторак, 9:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дыктатары не хочуць сыходзіць

Ліберальна-дэмакратычная партыя Узбекістана ў аўторак высунула кандыдатам на пасаду прэзідэнта цяперашняга кіраўніка дзяржавы Іслама Карымава. Як паведамляе ўзбекская служба Радыё Свабода, Карымаў прыняў прапанову ЛДПУ.

Выбары прэзідэнта пройдуць ва Узбекістане 23 снежня. Між іншым Карымаў, паводле дзейнай канстытуцыі краіны, не мае права балатавацца, бо знаходзіцца ва ўлады ўжо два тэрміны запар. Трэці тэрмін канстытуцыяй не прадугледжаны.

Усяго да ўдзелу ў выбарах прэзідэнта Узбекістана дапушчаныя пяць палітычных партый і адна ініцыятыўная група выбаршчыкаў. Збор подпісаў для рэгістрацыі кандыдатаў ЦВК Узбекістана павінен завершыцца да 9 лістапада.

Да сёння Народна-дэмакратычная партыя, Сацыял-дэмакратычная партыя "Адалат", Дэмакратычная партыя "Міллій цікланіш" і Нацыянальна-дэмакратычная партыя "Фідакарлар" высунулі кандыдатамі ў прэзідэнты лідэраў сваіх парламенцкіх фракцый. А ініцыятыўная група выбаршчыкаў высунула на пасаду прэзідэнта кандыдатуру дырэктара Нацыянальнага цэнтра па правах чалавека Акмаля Саідава.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках