9 чэрвеня 2026, aўторак, 8:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Даяркі атрымоўваць 30 даляраў, а не 600-700...

18

У сельгаспрадпрыемстве "Марцюхова" заробак даярак за кастрычнік склаў 60 тысяч рублёў, замест заяўленых нядаўна Лукашэнкам 600-700 даляраў. Мясцовы актывіст Мікалай Петрушэнка прапанаваў жанчынам выйсьці зь дзяржаўнага прафсаюзу, які нічога ня робіць для выпраўленьня сытуацыі, і стварыць незалежную прафсаюзную арганізацыю.

Сваё незадавальненьне аплатай працы даяркі спрабавалі данесьці да самых вярхоў – напісалі ананімны ліст у адміністрацыю прэзыдэнта. Яны распавялі, што кожная зь іх надойвае за дзень у сярэднім па 250 літраў малака, якое ў краме прадаецца амаль па тысячы за літар, піша Bulletinonline.org

Аднак адправіўшы ліст у прэзыдэнцкую адміністрацыю, жанчыны не ўлічылі, што "ананімкі" не разглядаюцца. Пратэставаць больш радыкальным чынам яны пакуль не наважваюцца.

Між тым Мікалай Петрушэнка прапанаваў ім зьвярнуццца да дэпутата “палаты прадстаўнікоў” “нацыянальнага сходу” па Талачынскай выбарчай акрузе Ўладзімера Адашкевіча. “Дэпутат”, які да таго ж зьяўляецца намесьнікам старшыні парлямэнцкай камісіі па правах чалавека, сустрэўся і быў зьдзіўлены, што ў гаспадарцы налічваюцца такія нізкія заробкі. Але канкрэтных захадаў дзеля паляпшэньня сытуацыі нічога не зрабіў.

Мікалай Петрушэнка параіў таксама жанчынам арганізавана выйсьці зь дзяржаўнага прафсаюзу аграпрамысловага комплексу, які не бароніць іхныя працоўныя правы. Даяркі далі папярэднюю згоду. Аднак у тым, што яны насамрэч наважацца напісаць заявы на выхад з прафсаюзу, Петрушэнка ня пэўны: працаўніцы СПК "Марцюхова" занадта доўга цярпелі тое, што ім плоцяць мізэрныя грошы, і многія проста ня вераць у мажлівасьць паляпшэньня свайго становішча.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках