9 чэрвеня 2026, aўторак, 8:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сябры БРСМ сталі хадзіць на акцыі апазіцыі

4

Для беларускіх улад моладзь па-ранейшаму застаецца самым праблемным сегментам электарату, і ў тым ліку самай нязручнай часткай апазіцыі. Асабліва ўвага да маладога пакалення ўзмацнілася падчас апошніх прэзідэнцкіх выбараў увесну 2006 года.

І дагэтуль у апазіцыйнай моладзі – практычна ні дня без допытаў, вербаванняў, судоў і іншых выдаткаў палітычнай барацьбы па-беларуску.

Паводле інфармацыі «Белорусских новостей» з крыніц ва ўладных структурах, там занепакоеныя тым, што на Еўрапейскім і Сацыяльным маршах органы зафіксавалі наяўнасць дэманстрантаў нават з асяродку дзейных сяброў БРСМ. Дзесяткі чалавек адтуль баяцца рэпрэсій ад адміністрацый ВНУ, але тым не менш на акцыі апазіцыі ходзяць. А гэта лішнім разам сведчыць пра тое, што ў шэрагах гэтай арганізацыі – слупа дзяржаўнай моладзевай палітыкі – нямала тых, хто туды ўступіў у добраахвотна-прымусовым парадку.

У тым ліку і гэтае пытанне будзе паднятае сярод іншых на хуткай нарадзе ў Адміністрацыі прэзідэнта, прысвечанай ідэалагічнай працы сярод студэнцкай моладзі. Яна павінна прайсці ў 20-я дні лістапада.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках