9 чэрвеня 2026, aўторак, 11:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Барысаўская моладзь прэтэндуе на месца ў кнізе рэкордаў Гінэса?

5

Толькі-толькі ў Барысаве з размахам адсвяткавалі 65-годдзе (шасцігоддзе) Паўночна-Заходняга камандавання, як наляцела новая дата – 89-годдзе Усесаюзнага ленінскага камсамола (пяцігоддзе – Беларускага рэспубліканскага Саюза моладзі). Нягледзячы на тое, што другое «свята» таксама некаторым чынам прэтэндавала на акругленасць – усё-ткі пяцігоддзе – прайшло яно ў горадзе даволі сціпла.

Камсамольцы – «бээрсээмаўцы» сабраліся на мінулым тыдні ў малой зале гарадскога Палаца культуры. Яны выслухалі даклад, атрымалі граматы і паглядзелі канцэрт мастацкай самадзейнасці дзіцячых калектываў Барысава. Трэба меркаваць, асноўныя дасягненні ў прадаўжальнікаў справы Леніна – Сталіна – Хрушчова і гэтак далей – яшчэ наперадзе. Тады і размах святкавання будзе адпаведным, піша «Электронный Борисов».

Прынамсі, у выступе загадчыцы аддзелам па справах моладзі Барысаўскага райвыканкама Валянціны Макацерчык быў схаваны намёк на нейкія будучыя здзяйсненні. Маладая службоўка заявіла, не раскрываючы, зрэшты, усіх карт: «Наша моладзь будзе жыць. І наша арганізацыя, менавіта Барысаўскага раёна, будзе ўкладаць усё больш і больш. І неўзабаве ўся рэспубліка і нават увесь свет пазнае менавіта пра нашу моладзь менавіта нашага Барысаўскага раёна».

Зноў жа засталося незразумелым, куды і што менавіта будзе ўкладаць наша моладзь для таго, каб пра яе даведаўся ўвесь свет. Магчыма, разгадка гэтай тайны ў вымаўленым некалькі раней і ў іншым месцы вітальным слове іншага службоўцы – галоўнага лекара УЗ «Барысаўскі раённы шпіталь».

Уладзімір Рубцоў заявіў на ўрачыстым адкрыцці рэканструяванага гінекалагічнага корпуса радзільнага дому пра тое, што ў Барысаўскім раёне нараджальнасць у гэтым годзе перавысіла смяротнасць.

Ва ўсёй Беларусі такога феномену не назіралася з 1994 года. І калі Рубцоў не памыліўся (з кім не бывае?), і агучаная тэндэнцыя захаваецца да канца года, то пра барысаўскую моладзь і яе ўкладанні ў асобна ўзяты дэмаграфічны выбух сапраўды даведаецца ўвесь свет. Толькі не дрэнна было б парадзіхам перад паступленнем у радзільнае аддзяленне ўрачыста ўручаць членскія білеты БРСМ. Тады нават Кніга Гінэса змушаная будзе прызнаць дасягненні «нашай моладзі менавіта нашага Барысаўскага раёна».

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках