9 чэрвеня 2026, aўторак, 8:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ідэолага Лукашэнкі будуць судзіць за закрытымі дзвярыма

7

Пачатак слухання крымінальнай справы ў дачыненні былога першага намесніка начальніка галоўнага ідэалагічнага ўпраўлення Адміністрацыі прэзідэнта – начальніка ўпраўлення па каардынацыі ідэалагічнай працы Уладзіміра Холада ў калегіі па крымінальных справах Вярхоўнага суду Беларусі прызначаны на 19 лістапада.

Судовы разгляд будзе праходзіць у закрытым рэжыме, паведамляе БелаПАН.

Расследаванне крымінальнай справы праводзілася ў Галоўным упраўленні папярэдняга расследавання МУС. У Вярхоўны суд яна была накіраваная 25 верасня.

Нагадаем, былому буйному службоўцу Адміністрацыі прэзідэнта ставіцца ў віну падбухторванне да дачы хабару ў буйным памеры, замах на авалодванне маёмасцю шляхам махлярства ў адмыслова буйным памеры і махлярства, здзейсненае паўторна, у адмыслова буйным памеры.

У.Халада затрымалі супрацоўнікі міліцыі 30 чэрвеня 2007 года. 9 ліпеня яму было прад'яўленае абвінавачванне.

Указам прэзідэнта 16 ліпеня Уладзімір Холад быў вызвалены ад пасады сябра Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенню рэспубліканскіх рэферэндумаў, на якой знаходзіўся з 26 снежня 2006 года.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках