9 чэрвеня 2026, aўторак, 10:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Візы даражэюць

Урад Эстоніі на пасяджэнні ў чацвер ухваліў законапраект, які падвышае пошліну за выдачу візы пасля далучэння краіны да шэнгенскай візавай прасторы.

"Калі Эстонія хоча стаць з 21 снежня сябрам шэнгенскай візавай прасторы, то пошліны за візы для грамадзян трэціх краін павінны быць такімі ж, як у іншых краін Шенгена", – сказаў журналістам прэм'ер-міністр Андрус Ансіп (Andrus Ansip).

"Гэта дрэнная навіна для тых, хто хоча прыехаць у Эстонію", – дадаў А.Ансіп.

Цяпер для ўезду ў Эстоніі трэба заплаціць за візу ад 310 да 545 крон (15,6EEK/1EUR), пасля ўступлення ў шэнгенскую зону будзе ўсталяваная адзіная пошліна ў 940 крон або 60 еўра.

Эстонія, як чакаюць, уступіць у Шэнгенскую зону 21 снежня. З гэтага дня па шэнгенскай візе можна будзе перасекчы марскую або сухапутную мяжу краіны. Паветраная мяжа будзе адкрытая ў сакавіку будучага года.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках