9 чэрвеня 2026, aўторак, 8:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка ні з кім раіцца не збіраецца

Анансаваная яшчэ ў кастрычніку нарада ў Аляксандра Лукашэнкі ў справе адраснай сацыяльнай дапамогі 6 лістапада не адбылася.

Пра гэта Еўрарадыё паведаміў кіраўнік прэс-службы Лукашэнкі Павел Лёгкі. Больш таго, спадар Лёгкі вельмі здзівіўся, што яна мусіла адбыцца.

“6-га чысла ў прэзідэнта былі запланаваныя працоўныя сустрэчы, і мы пра гэта паведамілі. Праходзілі планавыя мерапрыемствы. А пра тое, што нарада нейкая, я пра гэта нічога не ведаю… Ва ўсялякім выпадку, 9 лістапада мы такой нарады не праводзім. Гэта дакладна”, заявіў Лёгкі.

Нагадаем, у кастрычніку ў “палатцы” падчас разгляду праекта бюджэту на будучы год “дэпутаты” заўважылі, што на адрасную сацыяльную дапамогу плануецца выдаткаваць толькі 50-60 млрд рублёў, хоць ад адмены ільготаў планавалася атрымаць дадаткова 160 млрд рублёў.

У інтэрв’ю “Комсомольской правде в Беларуси” міністр фінансаў Мікалай Корбут патлумачыў, што якраз “пасля 6-га чысла [лістапада] ўсё раскажа, бо чакае праект указа Лукашэнкі”.

Раней гэта пацвердзіў і сам Лукашэнка падчас сустрэчы з расійскімі журналістамі 12 кастрычніка. “Мы іх усе адмянілі і цяпер указам прэзідэнта ўводзім ільготы для тых, хто імі мусіць карыстацца. Перш за ўсё – гэта інваліды. Другое – гэта шматдзетныя сем’і. Дакумент ужо гатовы, у мяне на стале, але я хачу яшчэ парадзіцца з членамі ўрада”, заявіў тады кіраўнік дзяржавы.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках