9 чэрвеня 2026, aўторак, 8:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пытанне кошту шэнгенскіх віз для беларусаў яшчэ не вырашанае

Абмеркаванне праекту аб паніжэнні кошту шэнгенскіх віз для беларусаў у камітэтах Бундэстага перанесенае на 14 лістапада.

Як паведамілі БелаПАН у бюро дэпутата Партыі зялёных Марылуізе Бек, 7 лістапада ў камітэце па знешніх сувязях былі разгледжаныя прапановы аб паніжэнні кошту віз для асобных катэгорый беларускіх грамадзян, якія накіравалі фракцыя "Саюз 90/Зялёныя" сумесна з фракцыяй Свабоднай дэмакратычнай партыі, а таксама фракцыі кіруючай кааліцыі – Хрысціянска-дэмакратычнага саюза/Хрысціянска-сацыяльнага саюза і Сацыял-дэмакратычнай партыі Нямеччыны.

Бакі не здолелі дамовіцца па агульнай фармулёўцы, і разгляд іх прапаноў перанесены на наступны тыдзень.

Нагадаем, парламентарыі прапанавалі ўраду Нямеччыны зрабіць візы для грамадзян Беларусі маладзейшым за 25 гадоў бясплатнымі, а таксама адмяніць візавы збор з тых, хто едзе ў Нямеччыну ў рамках культурных і навуковых абменаў. Акрамя таго, прапаноўваецца знізіць кошт віз для насельніцтва з нізкім узроўнем прыбыткаў з 60 да 35 еўра.

Рознагалоссі бакоў у тым, што кааліцыя кіруючых партый прапаноўвае пры выдачы бясплатных віз надаваць адмысловую ўвагу моладзі да 26 гадоў і пакідае рашэнне за нямецкім консулам. У той жа час Партыя зялёных сумесна з фракцыяй Свабоднай дэмакратычнай партыі настойвае на тым, каб беларусы да 26 гадоў былі вызваленыя ад консульскага збору за візу.

Паводле Шэнгенскай дамовы, усё краіны-удзельніцы пагаднення спаганяюць візавы збор па адзіных правілах. Аднак Нямеччына мае магчымасць у аднабаковым парадку і ў асобных выпадках зніжаць кошт віз.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках