9 чэрвеня 2026, aўторак, 7:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Юры Хашчавацкі: «Беларусь можа першай звярнуць з шляху, які вядзе ў мінулае»

У Санкт-Пецярбургу адбылася ўсерасійская прэм'ера дакументальнага фільма «Наперад – у мінулае», знятага Юрыем Хашчавацкім. У ім ён параўноўвае палітычную сітуацыю ў Расеі з падзеямі ў Беларусі 90-х гадоў.

Прэм'ера фільма «Наперад – у мінулае» праходзіла ў палацы культуры імя Ленсавета. Публіку, у колькасці прыкладна 300 чалавек, склалі людзі, якія атрымалі персанальныя запрашэнні ад актывістаў мясцовага аддзялення «Саюза правых сіл». Па просьбе гэтай партыі Юры Хашчавацкі і зняў сваю публіцыстычную карціну, паведамляе «Нямецкая хваля».

Перад паказам рэжысёр растлумачыў, што яму, чалавеку з іншай краіны, усё, што адбываецца ў Расеі падаецца асабліва зразумелым, бо, на яго думку, усё што адбываецца тут моцна нагадвае падзеі ў Беларусі канца мінулага стагоддзя. «Мы на пачатку 90-х гадоў любілі казаць, што змяненні незваротныя, нас ужо не зламаць, свабоду слова не спыніць. Мы выдавалі жаданае за сапраўднае», – адзначыў Юры Хашчавацкі.

Дыктатура ў пяць прыёмаў

Па словах беларускага рэжысёра, для змянення сітуацыі трэба было зрабіць пяць крокаў, якія былі зробленыя ў Беларусі. «Спачатку пачаўся ціск на незалежную прэсу. Наступным крокам была пабудова вертыкалі, пасля быў усталяваны кантроль над фінансавымі патокамі. Пасля гэтага парламент ператварыўся ў выставачны парламент, за гэтым рушыла знішчэнне грамадзянскай супольнасці».

Асабліва бурна публіка рэагавала на супастаўленне эпізоду з апошняга з'езду «Единой России», дзе Уладзімір Пуцін з падзякай прыняў прапанову ўзначаліць федэральны спіс гэтай партыі і фрагмента з фільма Сяргея Эйзенштэйна «Іван Грозны», калі народ падае на калены, умольваючы любімага цара працягваць несці вялікі цяжар шапкі Манамаха. Юры Хашчавацкі зазначыў, што для Беларусі гэта, на жаль, ужо пройдзены этап.

Грошы – не шчасце, а трагедыя

На пытанне, якая з дзвюх славянскіх краін хутчэй зверне з шляху, які вядзе ў мінулае, беларускі рэжысёр адказаў так: «Вельмі магчыма, што Беларусь. Па-першае, яна мае меншы памер і большую здатнасць да манеўраў. Па-другое, мы раней сышлі назад, а там нічога добрага няма». Акрамя таго, па словах Юрыя Хашчавацкага, у Расеі цяпер вялізная колькасць грошай. «Гэтыя грошы, на жаль, з’яўляюцца не шчасцем для Расеі, а яе трагедыяй. «Не для каго не сакрэт, што гэтыя людзі развалакваюць усё для таго, каб захаваць цяперашні рэжым», – перакананы беларускі рэжысёр.

Усе, хто прыйшоў на прэм’еру ў Палац культуры імя Ленсавета, бясплатна атрымалі DVD з копіяй фільма «Наперад – у мінулае». Юры Хашчавацкі адзначыў, што ён не спадзяецца на паказ гэтай працы па расейскіх тэлеканалах, аднак, дадаў: «Калі фільм цікавы, то яго людзі самі стануць распаўсюджваць».

Дарэчы, папярэднія фільмы Юрыя Хашчавацкага, у прыватнасці, «Звычайны прэзідэнт» і «Плошча», атрымалі нефармальнае распаўсюджванне сярод вальнадумнай аўдыторыі Санкт-Пецярбургу.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках