9 чэрвеня 2026, aўторак, 12:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Калі ты за свабоду ў Беларусі – прасыгналь!

1

Більборд з такім заклікам размешчаны ў пяці метрах ад беларускай амбасады ў Варшаве. Гэткая ініцыятва зыходзіць ад уладальнікаў Варшаўскай кавярні “Ветліна”, у якой ужо доўгі час адбываюцца беларускія імпрэзы і канцэрты. Частку выручаных з канцэртаў грошай яны вырашылі прызначыць на тое, каб у чарговы раз нагадаць пра парушэнне правоў чалавека ў Беларусі, а таксама недэмакратчыны рэжым Лукашэнкі.

Таксама створаны адмысловы сайт www.sygnal.eu, на якім кожны можа даць свой віртуальны сыгнал салідарнасці з Беларуссю.

8 снежня актывісты “Зьвязу ў падтрымку дэмакратыі ў Беларусі”, а таксама студэнты праграмы ім. Кастуся Каліноўскага правялі недалёка ад беларускай амбасады ў Варшаве інфармацыяную акцыю, падчас якой спыняючымся на светлафоры кіроўцам, а таксама мінакам было раздадзена некалькі сот улётак з выявай більборда і кароткай інфармацыяй аб палітычнай сытуацыі ў Беларусі.

Большасьць людзей з разуменнем ставілася да ўздымаемай тэмы.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках